Невялiкiя рэчкi, якiя ў iншыя гады можна перайсцi ўброд, забралi пяць чалавек у гэтыя выхадныя днi на Гомельшчыне.

Ля Чачоры, што цячэ ў Буда‑Кашалёўскiм раёне, адпачывалi разам з сем’ямi двое мужчын. Адзiн з iх, 28‑гадовы, падплыў блiзка да невялiкай дамбы са шлюзам, якiя былi залiтыя вадой з‑за дажджоў. Нечакана рачны паток перакiнуў яго праз дамбу i закруцiў у вадавароце, як расказаў вядучы спецыялiст Гомельскай абласной арганiзацыi таварыства выратавання на вадзе Сяргей Касцючэнка. Другi, 32‑гадовы, кiнуўся яго ратаваць, але таксама не змог справiцца са стыхiяй вады. Цела аднаго сваякi хутка знайшлi недалёка ад месца здарэння, а другога тапельца падняла манеўрана‑пошукавая група Гомельскага таварыства выратавання на вадзе.

На выхадных у рачулцы Хорапуць, што цячэ праз Добруш, патануў 17‑гадовы школьнiк, якога спрабавалi, але не змаглi выратаваць сваякi. На мясцовым возеры ў Мазырскiм раёне ля вёскi Жаковiчы загiнуў 46‑гадовы пастух мясцовага СВК «Крынiчны». У стане алкагольнага ап’янення быў 44‑гадовы мужчына, якi патануў у рэчцы Покуць у Чачэрскiм раёне. Усе здарэннi адбылiся на так званых «дзiкiх» пляжах.

Ірына Асташкевіч, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0