04.08.2009 / 09:30

Хто паедзе ў Берлін?

Трэнерская рада зацвердзіла склад беларускай каманды на XII чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе 15‑23 жніўня ў Берліне.

Трэнерская рада зацвердзіла склад беларускай каманды на XII чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе 15‑23 жніўня ў Берліне.

У зборную ўвайшлі 26 спартоўцаў: па 13 жанчын і мужчын, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс‑аташэ Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Настасся Марыніна.

У ліку тых, хто адправіцца на планетарны форум, алімпійскія чэмпіёнкі Эліна Зверава, Юлія Несцярэнка, Аксана Мянькова. Выступяць на турніры сярэбраныя прызёры Алімпіяды ў Пекіне Андрэй Краўчанка і Наталля Міхневіч, а таксама бронзавы прызёр Андрэй Міхневіч.

Упершыню на сусветным форуме выступяць 15 маладых спартсменаў. У іх ліку фіналісты Алімпіяды‑2008 Дар’я Пчэльнік і Уладзімір Казлоў, пераможца маладзёжнага чэмпіянату Еўропы і Сусветнай універсіяды‑2009 малатабоец Юрый Шаюнаў, сярэбраныя прызёры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы бягуння Настасся Мірончык і хадок Дзяніс Сімановіч, бронзавы прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы Алена Кіевіч.

Мяркуецца, што беларускім атлетам па сілах заваяваць 2‑3 узнагароды планетарнага форуму.

Склад беларускай каманды:

мужчыны: 110 м з бар’ерамі — Максім Лынша; трайны скачок — Дзмітрый Дзяцук; скачок у вышыню — Арцём Зайцаў; штурханне ядра — Андрэй Міхневіч, Павел Лыжын, Юрый Бялоў; кіданне кап’я — Уладзімір Казлоў, Аляксандр Ашомка; кіданне молата — Юрый Шаюнаў, Павел Крывіцкі, Дзмітрый Шако; спартыўная хадзьба 20 км — Дзяніс Сімановіч; дзесяцібор’е — Андрэй Краўчанка.

жанчыны: 100 м — Юлія Несцярэнка; 200 м — Алена Кіевіч; скачок у даўжыню — Настасся Мірончык; штурханне ядра — Наталля Міхневіч; кіданне дыска — Эліна Зверава, Ірына Ятчанка; кіданне кап’я — Марына Новік; кіданне молата — Аксана Мянькова, Дар’я Пчэльнік; спартыўная хадзьба 20 км — Сняжана Юрчанка; эстафета 4х100м — Юлія Несцярэнка, Алена Кіевіч, Аксана Драгун, Ганна Багдановіч, Юлія Балыкіна.

Чэмпіянат свету прадоўжыцца дзевяць спаборніцкіх дзён. За ўзнагароды пазмагаюцца амаль 2000 спартсменаў з 200 краін. Прызавы фонд турніру складзе $7 млн

Кацярына Жыляніна, БЕЛТА

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру