Падчас будаўніцтва жылога дома ў Мінску загінуў рабочы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся на будаўнічай пляцоўцы ў раёне вуліцы Бурдзейнага.

43‑гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў па неасцярожнасці зваліўся на штыр. Ад атрыманых целавых пашкоджанняў мужчына памёр.

Паводле гэтага факту пракуратура Фрунзенскага раёна праводзіць праверку.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0