Пастанова Савета Міністраў нумар 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» не зусім адпавядае актуальным патрэбам беларускай эканомікі.

Такую думку выказаў сёння журналістам памочнік прэзідэнта Беларусі Сяргей Ткачоў.

«Калі мы гаворым пра далучэнне прыватнага бізнесу да рэалізацыі дзяржпрадукцыі, то, вядома, пастанова ўрада нумар 991 наўрад ці будзе адпавядаць надзённым патрэбнасцям. Штосьці пры распрацоўцы гэтага дакумента не прадумалі, не супаставілі з жыццём, з інтарэсамі сённяшняга дня», — лічыць памочнік кіраўніка дзяржавы.

Як паведамлялася, згодна з пастановай Савета Міністраў нумар 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» юрыдычныя асобы незалежна ад арганізацыйнай прававой формы будуць набываць на тэрыторыі Беларусі тавары за кошт уласных, пазыковых сродкаў, а таксама сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў толькі ў вытворцаў і іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Уладзімір Васількоў, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0