05.08.2009 / 09:54

Twitter‑фоны?—хутка ў продажы!

Twitter‑фоны можна будзе набыць ужо ў чацьвертым квартале гэтага году, паведамляе techradar.com

Кампанія INQ прэзентавала дзве новых мадэлі сваіх тэлефонаў з убудаваным адмыслова распрацаваным дадаткам для мікраблогінгавага сэрвісу Twitter. INQ, што у мінулым годзе адзначылася стварэннем папулярнага «тэлефона для Facebook»‑‑‑ INQ1, на гэты раз запусціла адразу дзве мадэлі INQ Mini 3G і INQ Chat 3G.

Абедзве мадэлі ўключаюць у сябе адмыслова распрацаваныя дадаткі для Twitter, а таксама падтрымліваюць Facebook, Skype і інстант‑мэсэнджэры.

«Мы ствараем тэлефоны, што спецыяльна зроблены для найбольш папулярных дадаткаў у мабільных карыстальнікаў, і прапануем іх па зручнаму для спажыўцоў кошце», ‑‑ зазначыў Фрэнк Міхэн, выканаўчы дырэктар INQ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру