05.08.2009 / 10:40

Вялікае Княства Любчанскае 3

Валанцёры запрашаюцца на асветніцка‑рэстаўрацыйны летнік «Любча‑2009».

Валанцёры запрашаюцца на асветніцка‑рэстаўрацыйны летнік «Любча‑2009»

Летнік пройдзе з 17 па 30 жніўня ў мястэчку Любча (Навагрудскі раён). Акрамя рэстаўрацыі замка валанцёры змогуць павандраваць па наваколлі і атрымаць веды па захаванні гістарычна‑культурнай спадчыны.

Начаваць можна ў флігелі Любчанскага палацу, на двухярусных ложках з матрацамі і падушкамі (з сабой неабходна мець бялізну). Або на вуліцы можна паставіць намёт.

Харчаванне будзе цэнтралізаваным.

Пад’есці тройчы на дзень абыдзецца ўсяго ў 6 тыс. руб. з чалавека.

Праграма летніка будзе разбіта на дзве часткі: 17‑22 і 24—30 жніўня.

Калі нехта не можа знаходзіцца на рэстаўрацыі ўсе 14 дзён, то ён можа выбраць зручны для сябе час.

Для ўдзелу ў летніку трэба запоўніць анкету, якую можна атрымаць, напісаўшы на e‑mail: lubcha2009@gmail.com. Анкеты прымаюцца да 13 жніўня.

Любча — маленечкае мястэчка, якое аблюбавалі студэнты, гісторыкі, архітэктары ды аматары паўкалваць задарма.

Нямала ў Беларусі руінаў. Яшчэ больш помнікаў занядбаных. Выняткам з гэтага сумнага правіла аказаўся Любчанскі замак.

З 2003 году ў Любчанскім замку вядзецца рэстаўрацыя. Штогод прыязджаюць людзі, па крупіцах аднаўляюць былое багацце.

Мястэчка Любча стаіць над Нёманам. Яго назва паходзіць ад славянскага імені Люб. Існуе і рамантычная легенда пра каханне караля Міндоўга.

Любчанскі замак быў збудаваны пры канцы XVI ст.
Флюгер, знойдзены на замчышчы, падае дакладную дату нараджэння — 1581.

У XIII ст. горад стаў першым цэнтрам Літоўска‑Рускага біскупства, на чале якога стаяў Віт. Яго намаганнямі ў Любчы быў закладзены першы ў Беларусі дамініканскі кляштар. Пазней, падчас Рэфармацыі, Любча стала буйным пратэстанцкім цэнтрам. Ян Кішка, той самы, што распачаў будаўніцтва замку, задбаў і пра пабудову арыянскага храму. Пры храме дзейнічала школа. У 1607, за панаваннем у мястэчку Крыштафа Радзівіла, Любча стала цэнтрам ужо кальвінісцкага руху.

Тут з’явілася знакамітая друкарня, у якой пэўны час працаваў і Саламон Рысінскі — першы чалавек, які назваў сябе беларусам.

Цікавая і геральдычная гісторыя мястэчка.

Любча ўнікальная тым, што мае не адзін герб, а цэлых два.
Адбылося так, бо горад двойчы атрымліваў Магдэбургскае права.

ХХ стагоддзе прынесла Беларусі разбурэнне і занядбанне. Але славутае мінулае не знікла ў нябыт. У 2003 годзе намаганнямі Івана Антонавіча Пячынскага, былога вайскоўца, быў створаны фонд «Любчанскі замак», які сёння каардынуе ўсе працы па аднаўленні і рэстаўрацыі замку. Іх выконваюць студэнты‑архітэктары з МГА «БАСА», а таксама аматары гісторыі з МГА «Гісторыка». Супольнай працай яны паднялі з руінаў адну з вежаў, якую вянчае флюгер — дакладная копія таго самага, што быў знойдзены на замчышчы.

Наста Шамрэй; СМ, фота radzima.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
случайный прохожий / Адказаць
05.08.2009 / 12:08
Идея, в принципе хорошая, приветствую. Только вот вопрос: а что, можно вот так просто взять и реставрировать исторический памятник? Без согласования проекта в соответствующих минкультах и Ко? Без виз разных чиновников и надзора компетентных историков-культурологов-архитекторов? Думаю, без всего этого лажа получится.
0
ATruta / Адказаць
05.08.2009 / 12:32
to случайный прохожий Зайдзiце на www.lubcza.org Праект ёсьць i сагласаваны :-)
0
ГЕНА / Адказаць
05.08.2009 / 23:30
а если я ничего строительного делать профессионально не умею, только копать/носить , такого возьмете?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру