Аргкамітэт Кубку Шпэнглера‑2009 абвясціў склад удзельнікаў міжнароднага хакейнага турніру, які штогод праводзіцца ў швейцарскім Давосе пры канцы снежня, у прамежку паміж Раством і Новым годам.

Мінскае «Дынама» стане першым беларускім клубам, які атрымаў запрашэнне выступіць у хакейным турніры з больш чым 80‑гадовай гісторыяй.

У Кубку Шпэнглера традыцыйна бярэ ўдзел мясцовая каманда «Давос», часам узмоцненая гульцамі чэмпіянату Швейцарыі, зборная Канады, што складаецца з гульцоў, якія гуляюць у Еўропе, а таксама пераможца мінулага турніру. Іншыя клубы запрашаюцца арганізатарамі.

Пераможцы Кубку Шпэнглера — 2008 маскоўскія дынамаўцы адмовіліся ад выступу ў сёлетнім розыгрышы.

Супернікамі «Дынама» Мінск будуць, апроч «Давоса» і зборнай Канады. нямецкі «Мангейм» і «Карлавы Вары» (Чэхія).

Сёлетні турнір стане апошнім, які будзе згуляны паводле вядомай формулы з удзелам пяці камандаў. Ад 2010 году на папярэдняй стадыі ўдзельнікі будуць падзеленыя на дзве групы па тры каманды ў кожнай.

***

«Кубак Шпэнглера» упершыню быў разыграны ў 1923 г. і з таго часу праходзіўся 82 разы. Яго натхняльнікам стаў вядомы швейцарскі лекар і змагар з сухотамі Карл Шпэнглер.

Часцей за іншых ўладальнікамі трафею станавіліся «Давос» (14 разоў) і зборная Канады (11). З савецкіх клубаў найчасцей за іншыя (5 разоў) прызам валодаў маскоўскі «Спартак». У найноўшай гісторыі пераможцамі былі тры расійскія клубы — маскоўскі ЦСКА (1991), магнітагорскі «Металург» (2005) і маскоўскае «Дынама» (2008).

За ўсю гісторыю «Кубак Шпэнглера» не праводзіўся толькі чатыры разы — у 1939, 1940, 1949 і 1956 гадах.

sport.belta.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0