05.08.2009 / 12:17

У рабочым рэжыме 2

У Мінску прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў.

У Мінску прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў. Яна адбылася з нагоды абвяшчэння папам Бенедыктам ХVI 2009-га Годам святарства.

4 жніўня ў Чырвоным касцёле сабралося каля 180 святароў з усёй Беларусі. Сустрэча насіла малітоўны характар. Ніякіх практычных пытанняў не вырашалася. Распачалася яна з літургіі гадзін. Падчас духоўнай канферэнцыі ксёндз Уладзімір Гуляй разважаў пра ролю святароў, пра святарства як спосаб забеспячэння месца ў сэрцы для Хрыста. Скончылася сустрэча ішой, якая прайшла пры ўдзеле беларускіх іерархаў, ксяндзоў і законнікаў. Святую эўхарыстыю ўзначаліў 94‑гадовы кардынал Казімір Свёнтэк.

Гэта першая сустрэча такога маштабу ў каталікоў. Праходзіла яна ў дзень успаміну апекуна ўсіх святароў Яна Марыі Віянэя. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў надзею, што такія сустрэчы будуць праходзіць штогод.

СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
vik / Адказаць
05.08.2009 / 15:02
"літургія гадзін" - гэта што? "святая іша" - гэта што?
0
2 vik / Адказаць
05.08.2009 / 15:11
"літургія гадзін" - гэта што? ------------------------------------- Што няясна? У "гадзін" - націск на "і" :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру