На кватэры жодзінскага сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Юр’я Жылко пачаўся ператрус.

Актывіст «Маладога фронту» Павел Красоўскі паведаміў, што сам Юры Жылкоз’ехаў на заробкі і пакінуў яму даверанасць на распараджэнне кватэрай. Міліцыянты паказалі Паўлу ордэр на «агляд кватэры», падпісаны жодзінскім пракурорам. Яны сказалі, што, паводле іх аператыўных звестак, на кватэры ёсць наркатычныя рэчывы альбо рэчывы, якія ўтрымліваюць сьпірт. Насамрэч міліцыянты адразу пачалі шукаць літаратуру і забралі шэраг інфармацыйных матэрыялаў, сярод якіх бюлетэні БХД.

На пытанне, у рамках якой крымінальнай справы дзейнічаюць міліцыянты, яны адказаць адмовіліся.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0