05.08.2009 / 17:11

А машыны ў Мінску ўсё гараць 1

21-гадовы мянчук падпаліў аўто сваёй палюбоўніцы з рэўнасці да яе законнага мужа.

У Мінску пачасціліся выпадкі загарання аўто. Кольскасць паведамленняў пра згарэлыя машыны хутка пераваліць за дзесятак.

2 жніўня каля касаў стадыёну «Дынама» гарэў «Mercedes».

4 жніўня, Даўгінаўскі тракт.

У адным з выпадкаў супрацоўнікі праваахоўных органаў дакладна высветлілі, што прычынай пажару стаў падпал, паведамляе сайт Минск-новости. Супраць 21-гадовага маладога чалавека, які такім чынам вырашыў звярнуць увагу сваёй палюбоўніцы, распачатая крымінальная справа. Падпальшчыку пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Тым часам, колькасць паведамленняў пра згарэлыя аўто хутка пераваліць за дзесятак. Нагадаем, што першы падобны выпадак быў зафіксаваны 28 ліпеня ва Уруччы, на вуліцы Гарадзецкай. Тады ўночы адначасова згарэлі два легкавіка, прыпаркаваных побач — «Mazda CX7» і «Hyundai Terracan». Потым былі паведамленні пра пажары ў розных раёнах сталіцы — вуліца Пляханава, завулак Волаха, Байкальская. Адно са здарэнняў адбылася побач з гатэлем «Crowne Plaza Minsk» увечары 2 жніўня — гарэў «Mercedes». Праваахоўныя органы высвятляюць прычыны ўзгаранняў.

Гэтыя здарэнні досыць актыўна абмяркоўваюцца на форумах папулярных парталаў. Звяртае ўвагу тон некаторых удзельнікаў форумаў — непрыхаваная агрэсія на адрас уладальнікаў аўто з рэгіянальнымі нумарамі.

Сярод прычын, па якіх аўто можа само загарэцца, адмыслоўцы называюць няспраўнасць электраправодкі і паліўнай сістэмы.

СП, фота Onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Цукар / Адказаць
06.08.2009 / 13:08
Колькi ж у яго палюбоўнiцаў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру