Мытны камітэт зняў любыя абмежаванні на вываз тавараў з Беларусі фізічнымі асобамі.
Дзяржаўны мытны камітэт зняў абмежаванні на вываз тавараў з Беларусі фізічнымі асобамі. Пра гэта паведаміў 5 жніўня журналістам намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк.
«Цяпер грамадзяне могуць бесперашкодна вывозіць за межы краіны тавары, што не з’яўляюцца забароненымі і абмежаванымі для вывазу не залежна ад колькасці і кошту гэтых тавараў, з выкарыстаннем спрошчанага парадку мытнага афармлення, прадугледжанага для асабістай маёмасці», — сказаў ён.
«Напрыклад, раней фізічная асоба не магла вывезці за мяжу грузавік з будматэрыяламі. Каб ажыццявіць гэту перавозку, яму трэба было афармляць дакументы на вываз тавара на экспарт. Цяпер дастаткова будзе паказаць на мяжы дакумент пра легальнасць набыцця гэтага тавару»,— патлумачыў прадстаўнік ДМК.
Барысюк падкрэсліў, што гэта рашэнне прынята ў мэтах садзейнічання экспарту беларускіх тавараў, а таксама для падтрымання айчынных вытворцаў і прасоўвання іх тавараў на замежныя рынкі.
У той жа час намеснік старшыні ДМК адзначыў, што патрабаванні наконт увозу ў Беларусь тавараў, наадварот, будуць рабіцца больш жорсткімі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары