Галоўныя беларускія гіты сэзону. West Records, 2006.

Гэтая складанка чарговы раз паказвае, наколькі здаровая наша эстрада. Паслухаць гэты дыск варта ўсім, каму абыякавы лёс айчыннай музыкі. Бо тут усе праблемы навідавоку. Першае, што кідаецца ў вушы – безаблічнасьць. Большасьць выканаўцаў немагчыма распазнаць, калі не трымаць у рукох вокладкі. Другое – кульгавыя аранжыроўкі. Вунь, Калдун колісь сьпяваў «песьні беларускіх кампазытараў» і зьліваўся з масай сабе падобных. А як руку прыклалі людзі, абазнаныя ў сучасных музтэндэнцыях, дык і перамог на «Фабрыцы». А пра выканаўцу прэзэнтаванай тут песьні «На ўзбочыне кантрольнай паласы» наагул ня будзем казаць – надта ўжо набалелая тэма.

«Залатая дваццатка» са стандартным наборам «аэнтэшных» зорак кшталту Грышанавай, «Топлес», «Черники» – прадукт для ўнутранага спажываньня. У тым сэнсе, што яго сорамна камусьці паказваць, і калі знойдуцца такія, хто захоча падпець, напрыклад, сьпявачцы з модным псэўданімам Проста Марыя, то лепей тое рабіць шэптам.

Карацей, няроўная такая складанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?