05.08.2009 / 18:59

Работнікаў МТЗ і МАЗ адправяць на будоўлі 6

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук, перадае БЕЛТА.

Працоўныя рэсурсы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, якія працуюць з няпоўнай загрузкай, могуць быць выкарыстаныя на будаўніцтве жылля. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук, перадае БЕЛТА.

«Дадзенае даручэнне ўрада накіраваць на будоўлю людзей, якія вызваленыя на прадпрыемствах у сувязі з іх няпоўнай загрузкай, - сказаў першы намеснік міністра. — Яны могуць быць задзейнічаныя на будаўніцтве жылля хаця б для сябе».

«Напрыклад, буйныя прамысловыя прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, дзе ёсць вялікія чэргі на жыллё, могуць не чакаць, а будаваць уласнымі сіламі.
Тым больш што ў іх ёсць свае будаўнічыя трэсты, толькі іх трэба ўкамплектаваць людзьмі», — заявіў Міхаіл Абрамчук.

Нагадаем, што гэта не першы падобны крок беларускіх уладаў для вырашэння праблемы беспрацоўя і няпоўнай занятасці на прадпрыемствах.

У пачатку лета 2009 года мясцовыя ўлады пачалі праводзіць кампанію па накіраванні працоўных заводаў у калгасы.

У чэрвені Гарадзенскі аблвыканкам запатрабаваў ад кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад абласнога цэнтра, у першую чаргу прымаць на працу працаўнікоў заводаў «Радыёхваля» і «Карданныя валы». Менавіта працоўныя гэтых прадпрыемстваў на той момант больш за ўсё пацярпелі ад крызісу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
More Air / Адказаць
05.08.2009 / 20:28
Цікава: працуеш ціпа інжынэрам-канструктарам на мазе, а насамрэч штодзень у Гібулічах буракі прапалваеш. Красата!
0
Кнехт / Адказаць
05.08.2009 / 22:16
«Напрыклад, буйныя прамысловыя прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, дзе ёсць вялікія чэргі на жыллё, могуць не чакаць, а будаваць уласнымі сіламі. У пачатку лета 2009 года мясцовыя ўлады пачалі праводзіць кампанію па накіраванні працоўных заводаў у калгасы. --------------------------------------- Цікава, а ў сілавы структуры, ў "вертыкаль" вызваленых ад працы з МТЗ і МАЗ будуць браць? Вось гэта б былі цэрберы найвышэйшай пароды...
0
ГЕНА / Адказаць
05.08.2009 / 23:19
Но это всё же лучше чем просто выкидывать персонал на улицу. Не будет работы - пойдёт запой.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру