За мінулыя суткі праваахоўнымі органамі зафіксавана некалькі паведамленняў пра выбуховыя прыстасаванні.

У Жабінцы (Брэцская вобласць) па тэлефоне «101» патэлефанаваў невядомы і сказаў, што ў будынку райвыканкама закладзена выбуховае прыстасаванне. Падчас праверкі нічога не было выяўлена. Аператыўнікі ўстанавілі, што тэлефанаваў 40‑гадовы жыхар вёскі Грыцэвічы, які быў затрыманы.

У Гомелі па тэлефоне «102» паінфармавалі, што ў доме №4 па вуліцы Сялянскай закладзена выбухоўка. Інфармацыя не пацвердзілася. Як аказалася, тэлефанаваў вучань 9‑га класа мясцовай дапаможнай школы, які таксама быў затрыманы.

Падобны выпадак здарыўся 3 жніўня. У Віцебску дырэктару крамы патэлефанаваў невядомы і сказаў, што ў будынку крамы закладзенае выбухное ўстройства. Інфармацыя не пацвердзілася.

31 ліпеня таксама ў Віцебску па тэлефоне «102» патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што да будынку Свята‑Георгіеўскай царквы падышоў невядомы і пакінуў чамадан, у якія паводле яго слоў знаходзіцца выбухное ўстройства. Падчас праведкі інфармацыя не пацвердзілася.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0