Маршрутка сутыкнулася з МАЗам, 5 чалавек атрымалі траўмы.

«На перакрыжаванні вуліцы Маладзёвай і Партызанскага праспекта забаронены паварот налева, паколькі святлафор там не усталяваны, роль бар’ера выконваюць пластмасавыя блокі, якія кіроўцы рэгулярна адсоўваюць», - распавёў Інтэрфаксу старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Мінска Юры Красноў.

Кіроўца «Фальксвагена-Пасат-універсал» пабачыў прасвет між блокамі і вырашыў праехаць. Ён выехаў насустрач МАЗу, кіроўца якога рэзка затармазіў.

Кіроўца маршруткі, што ехала следам, не здолеў зарыентавацца і ўрэзаўся ў МАЗ.

Ад моцнага ўдару пацярпелі пяцёра пасажыраў маршруткі, што з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

Фота СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0