Мінскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Галіны Юбко.

6 жніўня Мінскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу кіраўніцы грамадскай ініцыятывы «Жанчыны супроць беззаконня ў судох і пракуратуры» Галіны Юбко. Раней ёй адмовіў

Крупскі раённы суд.

Жанчына бараніла ў судах свае гонар і годнасць, а нагодай для гэтага стала заява двух сведак, што праходзяць па справе забойства роднай сястры Г. Юбко.

Як стала вядома на адным з судовых паседжанняў, скаргу ў пракуратуру Мінскай вобласці, у якой сведкі звярталіся з просьбай накіраваць Галіну Юбко на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, склаў адвакат Крупскай юрыдычнай кансультацыі. А параіў напісаць гэтую заяву следчы абласной пракуратуры. Апошняе зафіксаванае са словаў сведак у пратаколе судовага паседжання. «Крупскі адвакат парушыла закон, напісаўшы тую заяву. Але зрабіла гэта нагэтулькі ўпэўнена, што складваецца ўражанне поўнай упэўненасці ва ўласнай непакаранасці», — мяркуе праваабаронца Тамара Сяргей. Яна кажа, што гэта нагадвае змову чыноўнікаў: «Замест таго, каб шукаць забойцаў, следчыя пракуратуры раяць сведкам пісаць скаргі на пацярпелую, адвакат гэта афармляе, а суд «не звяртае» на гэтыя парушэнні закону ўвагі».

Грамадская ініцыятыва «Жанчыны супроць беззаконня ў судох і пракуратуры» аб’ядноўвае каля ста чалавек з усёй краіны. Пераважна гэта жанчыны, якія дамагаюцца перагляду несправядлівых на іхны погляд спраў. За час існавання групы, яе ўдзельнікі неаднаразова звярталіся ў Генеральную пракуратуру, Вярхоўны суд і непасрэдна да кіраўніка краіны. У часе чэрвеньскага візіту ў Беларусь Беніты Ферэры-Вальднер яны здолелі перадаць еўрапейскай госці адмысловы зварот да генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, генсакратара Рады Еўропы Тэры Дэвіса, дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янэзу Ленарчыку і, уласна, да еўракамісара па знешняй палітыцы Беніты Ферэры-Вальднер.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0