Гэта здарылася ў лесапарку каля вуліцы Гурцьева.

Рахункі з жыццём звёў сяржант патрульна-паставой службы.

У бягучым годзе гэта ўжо другое самагубства супрацоўніка міліцыі ў Менску і чацвёртае ў Беларусі. У ГУУС Менгарвыканкама нічога не кажуць з нагоды таго, што здарылася, і не хочуць каментаваць прычыны сыходу з жыцця супрацоўніка міліцыі. У ГУУС Менгарвыканкама «Ежедневнику» толькі сказалі, што не бачаць у тым, што адбылося нейкай тэндэнцыі да росту колькасці самагубстваў міліцыянтаў.

Між тым, як атрымалася даведацца, трагедыя адбылася каля тыдня таму. У лясным масіве каля вул.Гурц'ева павесіўся сяржант патрульна-паставой службы, які адслужыў у органах унутраных справаў ужо два гады.

У цяперашні час пракуратура праводзіць праверку па выяўленні прычынаў, якія прымусілі міліцыянта звесці рахункі з жыццём.

Нагадаем, што ў сярэдзіне красавіка 2009 года ў Менску застрэліўся ўчастковы міліцыянт. Цела міліцыянта было знойдзена каля дзіцячага садка. А ў канцы чэрвеня ў Рэчыцы скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік АМАПа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?