Чацвёра чалавек пацярпелi i адзiн загiнуў у буйным дарожна‑транспартным здарэннi, якое адбылося на дарозе паблiзу вёскi Сычкова, што ў Бабруйскiм раёне.
Паводле звестак ДАІ МУС, тут 36‑гадовы кiроўца мiкрааўтобуса «Таёта» сутыкнуўся з аўтамабiлем «Жыгулi», якi рухаўся ў спадарожным напрамку.
Пасля ўдару «Таёту» вынесла на сустрэчную паласу, па якой у гэты час рухалася аўтамашына «Мiцубiсi»: гэтыя машыны таксама сутыкнулiся.
У вынiку ДТЗ загiнуў 41‑гадовы непрацуючы жыхар Бабруйска, якi знаходзiўся за рулём «Мiцубiсi». Пасажырка апошняга, а таксама кiроўца «Таёты» i яго двое пасажыраў, вяскоўцы з Бабруйскага раёна, змешчаныя з траўмамi ў бальнiцу.
0
0
0
0
0
0