Фота з Вікіпедыі.

Фота з Вікіпедыі.

На 60‑м годзе жыцця ў чацвер памёр вядомы амерыканскі сцэнарыст і рэжысёр Джон Хьюз (1950—2009).

Падчас ранішняга шпацыру 6 жніўня ў яго спынілася сэрца. Ён наведваў сваякоў у Нью-Ёрку.

Джон Хьюз быў адным з самых уплывовых людзей Галівуда дзякуючы не грошам, а свайму таленту будаваць захапляльны сюжэт. Ён нарадзіўся ў 1950 годзе і адточваў свой талент, робячы копірайтэрам і фельетоністам у гумарыстычных газетах. У 80-ыя напісаў і зняў шэраг камедыяў і драмаў, якія сталі ўзорамі фільмаў на школьную і падлеткавую тэматыку (стужкі «Сустрэча выпускнікоў» і «Клуб «Сняданне»).

Але Джон Хьюз быў вядомы найперш як сцэнарыст фільмаў «101 далмацінец», фільма пра мілага сенбернара «Бетховен», а таксама «Адзін дома». У 90-ыя гады Хьюз перастаў здымаць, але пісаў сцэнары пад псеўданімам Эдмон Дантэс. Даваў ідэі для сюжэтаў і займаўся прадусаваннем, сярод ягоных працаў таго перыяду - дзве серыі працяга «Адзін дома-2 і -3».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?