Прагноз надвор’я на выходныя.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 8 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Гомельскай вобласці, а днём і ў Магілёўскай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°C , на паўднёвым усходзе да плюс 14°C, днём плюс 19—25°C.

Заўтра ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 20—22°C.

У наступныя двое сутак, 9 і 10 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 9 жніўня ў паўднёва‑ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер 9 жніўня паўночны, паўночна‑ўсходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с; 10 жніўня няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы плюс 5—12°C, днём: 9 жніўня плюс 18—24°C, 10 жніўня плюс 20—26°C.

9 жніўня ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—10°C, днём плюс 19—21°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0