Сюды варта завітаць падчас вандроўкі ў Польшчу.

На самай поўначы Польшчы, пры мяжы з Калінінградзкім анклявам, на Сувальшчыне, ёсьць невялічкая мясьціна Станчыкі, якая штогод сьцягвае да сабе тысячы й тысячы турыстаў. З усёй Польшчы, дый з замежжа, людзі едуць паглядзець на канструкцыю чыгуначнага моста з пачатку XX стагодзьдзя, якую некаторыя лічаць будаўнічым цудам, па памерах параўнальным хіба што з магутнымі эгіпецкімі сьвятынямі.

Пабудаваная немцамі і ў асноўным ужываная для перавозу лесу чыгунка не перанесла дзьвюх сусьветных войнаў і прыйшла ў заняпад, паросшы лесам. Калі б ня ўражвальных памераў мост, што маляўніча ўплёўся ў мясцовы пэйзаж, Станчыкі маглі б назаўсёды зьнікнуць з мапаў.

Па дарозе да Станчыкаў зь Беларусі можна праехаць праз заселенае беларусамі Падляшша і Мазурскія азёры зь іх знакамітымі курортамі.

Паглядзець Станчыкі ў Ґуґле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?