07.08.2009 / 17:31

Літва пясчаная 8

Скульптар Генік Лойка рыхтуе відовішчны пленэр у цэнтры Мінску.

Вялікую скульптуру з пяску ў гонар 1000-годдзя Літвы мае зрабіць мастак Генік Лойка. Плануецца, што скульптура паўстане ў верасні ў самым цэнтры сталіцы — ля Палаца мастацтваў. «Калі ўсё атрымаецца — дык у дворык за Палацам падгоняць грузавік з 6-10 кубамі пяску — гэта і будзе матэрыял для будучай скульптуры, —кажа Лойка. — Хутчэй за ўсё сімвалам Літвы зраблю жаночую постаць».

Генік Лойка — скульптар, аўтар пленераў «Легенда з пяску», падчас якіх на пясчаных кар'ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры.

ЛК

0
Kus / Адказаць
07.08.2009 / 17:38
Дзякуй, паправілі. - web.
0
Слухай Бацьку! / Адказаць
07.08.2009 / 20:20
прапаную Лёніку маленькую дапрацоўку да сымбаля Літвы: жанчына як сымбаль Літвы + 12 укленчыўшых перад ёю беларускіх нацыяналістаў. літоўцам павінна спадабацца)
0
Алесь / Адказаць
07.08.2009 / 23:08
Ці магчыма?Генік Лойка +Лёнік Тарасевіч =суперпраект!!!Прасторавае мастацтва...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру