Не раўнуючы "Аэрафлот" - Стыў Тайлер

Не раўнуючы "Аэрафлот" - Стыў Тайлер

Саліст рок-гурта «Аэрасміт», Стыў Тайлер, здаецца, зважае адно на ўздымы і спады сваёй кар'еры, а што пад уласнымі нагамі яго, выдае на тое, зусім не рупіць. Надоечы 61-гадовы Тайлер паваліўся са сцэны проста падчас выступу ў Паўднёвай Дакоце. Горкая іронія лёсу — ён бразнуўся долу, выконваючы песню Love in an Elevator/«Любошчы ў ліфце». Пасля падзення Тайлера імгненна адымчалі верталётам у блізкі шпіталь.

Апошнім часам шматлікія праблемы са здароўем напаткалі гурт. Яшчэ даўней былі адмененыя колькі выступаў праз хворую нагу Тайлера і аперацыю на горле, якую лекары мелі зрабіць басісту Тому Гамільтану.

У гэтыя дні «Аэрасміт» знаходзіцца ў турнэ, што мае назву «Гітарныя героі» (у гонар камп'ютарнай гульні, з якой супрацоўнічае гурт). У турнэ, якое мелася працягнуцца да сярэдзіны верасня, «Аэрасміт» паехала з іншымі дзядамі рок-сцэны, легендарнымі ZZ-Top.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?