Беларускую дзяўчыну, якая прыехала ў ЗША па студэнцкім абмене, абрабавалі і згвалцілі. Паліцыя Вірджыніі шукае нападніка.

Як паведаміў прадстаўнік упраўлення крымінальнай паліцыі горада Вірджынія‑Біч, здарэнне адбылося ў панядзелак уначы, калі беларуска вярталася з працы. (Дзяўчына працавала ў адным з матэляў гэтага курорту).

На пустой вуліцы да яе падышоў незнаёмы афраамэрыканец, які пад пагрозай пісталета запатрабаваў ад яе грошы, а потым ажыццявіў сэксуальны гвалт.

Паліцыя абвясціла незнаёмца ў вышук, а таксама заклікала арганізацыі, якія запрашаюць на лета замежных студэнтаў, азнаёміць моладзь з правіламі бяспекі ў начны час.

Паводле кіраўніцтва кампаніі «Хілтан», а таксама іншых курортных гатэляў, для запрошаных на сезонную працу студэнтаў ладзіцца адмысловае навучанне.

Як падаюць мясцовыя СМІ, ад пачатку месяца гэта ўжо другі напад на студэнтак з СНД.

«Дагэтуль мы лічылі, што Вірджынія‑Біч — гэта вельмі бяспечны горад», — кажуць дзяўчаты, якія прыехалі ў ЗША па студэнцкім абмене. — «Не хацелася б думаць пра горшае, аднак трэба быць вельмі пільнымі».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0