На наступны дзень пасля дабрачыннага абеду Мікалая Чарнавуса выклікалі ў санстанцыю. Прадпрымальнік будзе працягваць традыцыю дармовых абедаў.

 Мікалай Чарнавус сам згатаваў абед на сто чалавек.

Мікалай Чарнавус сам згатаваў абед на сто чалавек.

Баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, які двойчы за лета ладзіў на мясцовым рынку дабрачынныя абеды, папярэдзілі. Яго выклікалі ў гарадское ўпраўленне «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», дзе паведамілі, што раздаваць ежу на рынку — негігіенічна.

«Па-першае, правядзенне абеду найперш мусіць узгадняцца з цэнтрам, — падкрэсліў галоўны лекар Баранавіцкага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Плескацэвіч, — каб запабегчы атручвання. Па-другое, абед ладзіцца не на рынку, дзе ляціць пыл і бруд, а ў памяшканні — у сталоўцы або кафэ». Па словах галоўнага санітарнага лекара, прадпрымальніку вынесенае папярэджанне.

Для чарговага дабрачыннага абеду Мікалай Чарнавус вырашыў арандаваць сталоўку, дзеля чаго разаслаў заявы ў сталоўкі заводу «Торгмаш» і Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0