Галоўны трэнер «Вентспілса», які выбіў з Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ, Раман Грыгарчук пакінуў латвійскі клуб. Паводле ўзаемнага пагаднення бакі прынялі рашэнне спыніць супрацоўніцтва.

Новым трэнерам трохразовага чэмпіёна Латвіі стаў італьянскі спецыяліст Нунцыо Дзавецьеры.

Кантракт заключаны на два гады. Спецыяліст мае багаты досвед працы з моладзевымі камандамі, у тым ліку дублямі «Мілана», «Інтэра» і «Удынезэ». У клубе з Удыне Дзавецьеры тры сезоны адпрацаваў памочнікам галоўнага трэнера ў серыі А.

Ужо заўтра італьянец правядзе першую трэніроўку, 15 жніўня — матч «Юрмала» — «Вентспілс». У плей‑оф Лігі чэмпіёнаў латвійскі клуб згуляе з «Цюрыхам».

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0