Сабакі здольныя разумець да 250 словаў і жэстаў, лічыць да пяці, а таксама рабіць найпрасцейшыя матэматычныя аперацыі — устанавіла група навукоўцаў Універсітэта Брытанскай Калумбіі з канадскага горада Ванкувер.
Як заявіў кіраўнік групы прафесар Стэнлі Корын, паводле свайго разумовага развіцця сабакі не саступаюць узроўню 2‑гадовага дзіцяці. «Людзі проста не здагадваюцца, наколькі высокі інтэлектуальны ўзровень жывёл», — падкрэсліў ён.
Падчас доследаў навукоўцы высветлілі, што сабакі беспамылкова ўмеюць складаць. «Жывёлы ніколі не памыляюцца, калі плюсуюць адзін і адзін, у іх заўсёды атрымлівацца два, а не тры.
Навуковая група падрыхтавала рэйтынг парод сабак у залежнасці ад іх інтэлектуальных здольнасцей.
Самай разумнай прызнана бордэр‑колі.
На другую пазіцыю выйшаў пудзель, а трэцяе месца — у нямецкай аўчаркі.
Затым ідуць залаты тэр’ер, даберман‑пінчар, шатландская аўчарка, лабрадор‑рэтрывер і маленькі папіён. Пры канцы дзясяткі ратвейлер і аўстралійская аўчарка.
Самымі тупымі канадскія навукоўцы назвалі аўганскага харта, басенжы і бульдога.