Шаноўнае спадарства!

ЭЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ

працягвае набор студэнтаў на бакаляўраўскую праграму

«Гісторыя і культура Беларусі»

Навучанне ў ЭГУ гэта:

  • авалоданне дзьвюма еўрапейскімі мовамі
  • фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
  • грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва.
  • магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні
  • атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Эўропе

Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску, на старэйшых курсах таксама і па-ангельску, па-французску ці па-нямецку. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры.

Сярод выкладчыкаў такія вядомыя асобы як Ігар Бабкоў, Генадзь Саганавіч, Алесь Смалянчук, Сяргей Харэўскі і іншыя.

Навучанне і пражыванне ў інтернаце – бясплатнае.

Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце www.ehu.lt,

задаць канкрэтныя пытанні – на форуме студэнцкага сайта ЭГУ

www.segun.info