Нацбанк аб'явіў курсы замежных валют на заўтра.

Даляр будзе каштаваць 2874 рублі.
Ён падаражаў за дзень на 32 рублі. Прычым
рэальны курс пакупкі амерыканскай валюты ў абменніках пяройдзе за ўзровень у 2900 рублёў.

У гэты ж час курс еўра падняўся з 4025,98 да 4054,64 рублёў, усталяваўшы рэкорд. Яшчэ ніколі беларускі рубель не падаў так нізка ў параўнанні з еўрапейскай валютай.

Курс еўра ў абменніках наблізіцца да 4100 рублёў.
Падаражанне еўра і даляра абумоўлена рэзкім падзеннем расійскага рубля.
Ён зваліўся з 89,52 да 87,91 рублёў - на 1,8% за адзін дзень!

Падзенне рубля дазволіла ўтрымаць валютны кошык прыблізна на тым самым узроўні - 1008,07 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?