Арыгінальную рэкламу прыдумалі арганізатары канцэрту легендарнага гурта The Prodigy, які адбудзецца ў Мінску 5 кастрычніка.

На курыных яйках адной з беларускіх птушкафабрык з’явіўся надпіс «05.10 ст. Дынама The Prodigy».

Нагадаем, канцэрт зорак электрапанку адбудзецца ў межах фестывалю UltraMusicFеstival, які пройдзе на стадыёне «Дынама» 5 кастрычніка з 17 да 22 гадзін.

У Мінску The Prodigy выступяць у арыгінальным складзе са сваім апошнім альбомам «Invaders Must Die».

Віталь Малькевіч, Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0