Заключэнне судова‑медыцынскай экспертызы парэшткаў чалавечых костак, якія былі знойдзеныя ў падвале сабора Раства Багародзіцы ў Глыбокім, будзе гатова на наступным тыдні, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс‑Захад» у Віцебскай абласной пракуратуры.

У пракуратуры адзначылі, што «рабіць канчатковыя высновы можна будзе толькі пасля высноваў экспертаў,

але ўжо зараз можна сцвярджаць, што гэтым астанкам не менш за 100 гадоў».

Настаяцель царквы Сяргей Грамыка сцвярджае, што гэта, найхутчэй, парэшткі манахаў, а пахаванне адносіцца да 1878 году.

***

Нагадаем, што на парэшткі натрапілі ўдзельнікі летніка, ладжанага Аб’яднаннем моладзі Беларускай праваслаўнай царквы.

Тады адразу выказвацца дыяметральныя меркаванні на прадмет паходжання костак: што гэта ахвяры савецкіх расстрэлаў 1939—1941 гг. і што гэта ахвяры нацыстаў.

 фота Юліі Дарашкевіч.

фота Юліі Дарашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0