Міхаіл Цыган, фота Салідарнасці

Міхаіл Цыган, фота Салідарнасці

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч распачаў паводле матэрыялаў МУС крымінальную справу за ўчыненне злачынстваў, звязаных з атрыманнем хабару і злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказную пасаду, у дачыненні да кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, чыноўніку інкрымінуецца ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 3 арт. 424 КК. Міхаіл Цыган быў затрыманы 6 жніўня. На наступны дзень яму была абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Абвінавачанне службовай асобе павінна быць выстаўлена да 17 жніўня.

Расследаванне крымінальнай справы даручана галоўнаму следчаму ўпраўленню папярэдняга расследавання МУС.

Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіл Цыган узначальваў на працягу чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэнне на гэтую пасаду Аляксандр Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 года.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0