12.08.2009 / 18:55

Пачалі з перамогі 5

Моладзевая зборная Беларусі па футболе (узрост – да 21 года, галоўны трэнер Георгі Кандрацьеў) выйграла стартавы матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы ў зборнай Аўстрыі – 2:1.

Моладзевая зборная Беларусі па футболе (узрост – да 21 года, галоўны трэнер Георгі Кандрацьеў) выйграла стартавы матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы ў зборнай Аўстрыі – 2:1.

Матч прайшоў у сераду, 12 жніўня, у Маладзечне.

На 6-й хвіліне лік адкрыў Уладзімір Юрчанка («Сатурн», Раменскае, Расія), на 31-й хвіліне аўстрыйцы зраўнялі лік (Даніэль Байхлер), а на 61-й хвіліне фінальную кропку паставіў Ягор Філіпенка («Томь», Томск, Расія).

Турнірнае становішча: Шатландыя – 6 (2 гульні), Беларусь – 3 (1), Азербайджан – 0 (0), Аўстрыя – 0 (1), Албанія – 0 (2).

***

Наступны матч беларусы правядуць 9 верасня ў гасцях супраць Азербайджана, 10 кастрычніка – у гасцях супраць Шатландыі., 14 кастрычніка – дома супраць Албаніі.

Скончыцца турнір у верасні наступнага году.

У стыкавыя матчы выходзяць 10 пераможцаў груп і чатыры лепшыя каманды, што зоймуць другія месцы.

АГ

0
Кнехт / Адказаць
12.08.2009 / 19:27
Малойцы! Так трымаць!
0
Kus / Адказаць
12.08.2009 / 19:27
Дзякуй, выправілі. Рэд.
0
юрась / Адказаць
12.08.2009 / 19:29
Дзякуй, выправілі. Рэд.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру