Капітан зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, які гэты сезон будзе знаходзіцца ў арэндзе нямецкага «Штутгарта», прызнаў, што ягоны сыход з лонданскага «Арсенала» ў «Барселону» у мінулым годзе быў памылкай.

«Канечне, я шкадую пра сыход з «Арсенала».

Раней я штотыдзень гуляў за адну з самых цудоўных еўрапейскіх каманд. Я быў у клубе, які заўсёды ўваходзіў у чацвёрку найлепшых каманд прэм’ер‑лігі і рэгулярна гуляў у Лізе чэмпіёнаў. Да таго я трэніраваўся у аднаго з найлепшых трэнераў свету — Арсена Венгера. Я вельмі паважаю гэтага чалавека, — цытуе словы Глеба Sky Sports.

— Для мяне сыход з «Арсенала» не стаў удачным. У «Барселоне» было складана адчуваць сябе часткай поспеху, бо я не выходзіў на поле. Я працягваю сачыць за «Арсеналам». Спадзяюся, што ў яго ўсё атрымаецца і яму удасца пазмагацца за тытул, калі не будзе жахлівых траўмаў, як летась».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?