На вытворчым участку «Першамайскі» Баранавіцкай птушкафабрыкі ў в. Цяшэўля загінулі дзве супрацоўніцы. На іх абвалілася сцяна будынку зернясклада.

Як распавялі «НН» супрацоўнікі самога ўчастку, у той дзень быў вельмі моцны дождж і вецер. Сцяна не вытрымала напору і абвалілася на дзвюх жанчын, якія стаялі побач. Яны загінулі на месцы.

Пракуратура Баранавіцкага раёна зараз праводзіць праверку паводле факту здарэння.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0