Надзея Конан, маці вядомай беларускай бадмінтаністкі, працягне працу ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні.

Праўда, замест «адміністратара гасцініцы» яна стане «адміністратарам спартовага блока».

Па словах маці Вольгі Конан, падаўжэнне кантракту на год для яе стала поўнай нечаканасцю, бо яе ўжо фактычна звольнілі.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня з Надзеяй Конан адмовіліся працягваць кантракт. А на пачатку жніўня чыноўнікі з Беларускай федэрацыі бадмінтона напісалі на спартсменку скаргу ў міжнародныя інстанцыі, у выніку чаго ёй забаранілі выступаць на чэмпіянаце свету.

Ціск на бадмінтаністку Вольгу Конан і яе сям’ю пачаўся пасля таго, як спартсменка з’ехала з Беларусі і аб’явіла пра тое, што будзе выступаць за каманду Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?