12‑гадовы падлетак, грамадзянін Украіны, загінуў мінулай ноччу падчас пажару ў Кармянскім раёне. Разам з ім ахвярамі агню сталі двое дарослых.

Як паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, жылы дом у вёсцы Струкачоў загарэўся прыкладна ў чатыры гадзіны раніцы. Калі праз 15 хвілін пасля паведамлення аб пажары на месца НЗ прыбылі ратавальнікі, дом быў поўнасцю ахоплены агнём. У будынку знойдзены целы жанчыны 1940 года нараджэння, гаспадыні дома, мужчыны 1952 года нараджэння і ўнука жанчыны, які прыехаў у Беларусь на летнія канікулы з Украіны.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Ва ўпраўленні МНС адзначылі, што ў сакавіку пажарныя праводзілі абследаванне дома, які згарэў, і выявілі шэсць парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Гаспадарам было рэкамендавана іх устараніць.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0