Кіраўнік працоўнай групы па вылучэнні адзінага кандыдата ад АДС Леў Марголін заявіў, што вясной 2010 году плануецца правядзенне «праймерыз» ва ўсіх рэгіёнах краіны, па выніках якіх і будзе вылучаны адзіны кандыдат ад АДС.
Паводле спадара Марголіна, удзел у гэтай кампаніі цягам месяцу можа ўзяць да ста тысяч чалавек.

Аналітык Віталь Сіліцкі лічыць, што правядзенне падобнай кампаніі ў такім аб’ёме малаверагодным: «АДС папросту не валодаюць інфраструктурай для гэтага».

Іншай важнай праблемай, на думку аналітыка, з’яўляецца «адсутнасць механізму верыфікацыі вынікаў.

Неабходная рэгістрацыя выбаршчыкаў, стварэнне выбарчых камісій, якія б забяспечылі аб’ектыўнасць у падліку галасоў.
Сумнеўным выглядае і магчымасць паразумення паміж членамі АДС пад час правядзення праймерыз».

Віталь Сіліцкі адзначыў таксама, што «правядзенне падобнай кампаніі магло б мець поспех у выпадку наяўнасці аднаго моцнага лідэра. Тады б такая кампанія магла б стаць паспяховай піяр‑акцыяй і прыцягнула б увагу грамадскасці. У сітуацыі, калі такі лідэр адсутнічае, правядзенне «праймерыз» не мае вялікага значэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?