17 жніўня Расія забараняе ўвоз малочнай прадукцыі чатырох літоўскіх прадпрыемстваў з прыкладна двух дзесяткаў пастаўшчыкоў «у сувязі з выяўленнем забароненых і шкодных рэчываў».

Антыбіётыкі былі выяўлены ў масле, смятане, тварагу і малацэ. У Маскве заяўляюць, што забарона можа быць адменена ў кароткі тэрмін.

У сваю чаргу, прадстаўнікі ветэрынарных службаў Літвы гавораць, што правялі ўсе неабходныя праверкі пералічаных прадуктаў, аднак не выявілі рэчываў, якія могуць уяўляць пагрозу здароўю.

Трэба адзначыць, што ў чэрвені расійскія санітарныя органы забаранілі ўвоз больш як тысячы найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі.

Як паведамляў раней БелаПАН, 13 жніўня ў Маскве праходзяць расійска‑літоўскія перамовы ў сувязі з узмацненнем кантролю на мяжы за літоўскімі перавозчыкамі грузаў.

Кіраўнік МЗС Літвы Вігаўдас Ушацкас звярнуўся ў Еўракамісію з просьбай забяспечыць роўныя ўмовы для перавозчыкаў з краін Еўрасаюза і спыніць іх «дыскрымінацыю на нацыянальнай глебе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?