Грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда» 16 жніўня (нядзеля) а 13‑й на тэрыторыі мінскага парка Чалюскінцаў (цэнтральная алея, побач з павільёнам «Гарачая выпечка») праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню бяздомных жывёл. Акцыя чарговы раз нагадвае мінчанам пра тое, што мы ў адказе за тых, каго прыручылі.

Праграма дня:

    конкурсы, віктарына
    канцэртная праграма,
    майстар‑класы танцавальага калектыва «Фламея»;
    дэманстрацыя сабачай моды;
    фрагменты выставы «Крок насустрач», прадстаўленай у Нацыянальнай бібліятэцы (22 паверх). Выстава прысвечана бяздомным жывёлам
    будзе працаваць палатка «Дапамога жывёлам», куды можна прынесці корм, павадкі, міскі, лекі і г.д.
    а самае галоўнае — будуць прадэманстраваныя жывёлы, былыя беспрытульнікі, якіх апякае «Эгіда», для пошуку новых гаспадароў.

***

Бясплатны сабачка ці кот ад «Фауны горада»

Мінскае прадпрыемства «Фауна горада» сумесна з валанцёрамі 15 і 16 жніўня правядзе акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны жывёл.

У іншыя дні, калі забіраеш каго‑небудзь з пітомніка, трэба плаціць за яго утрыманне ад 4 тыс. да 100 тыс. (залежыць колькі дзен ён правёў у пітомніку). Падчас акцыі жывёлаў будуць аддаваць бясплатна.

Пры сабе трэба мець пашпарт, ашэйнік і павадок — дзеля сабак, кантэйнер ці каробку — для катоў, кацят ці шчанят. Прадпрыемства «Фауна горада» знаходзіцца на вул. Гурскага, 42

НШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0