14.08.2009 / 12:33

Анішчанка: «У Беларусі ёсць свіны грып» 9

Галоўны санітарны лекар Расіі сумняецца, што ў Беларусі няма хворых на грып вірус A/H1N1.

Галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка сумняецца, што ў Беларусі няма хворых на грып вірус A/H1N1.

«Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не мець ніводнага выпадку захворвання проста не можа», — заявіў кіраўнік «Расспадыўнагляду».

Анішчанка патлумачыў, што ў краінах, дзе пакуль не адзначана ніводнага выпадку захворвання на грып A/H1N1,

або няма руху людзей праз мяжу, або не выпрацавана эфектыўная дыягностыка, цытуе ягоныя словы ПРАЙМ‑ТАСС.

Галоўны санітарны лекар Расіі нагадаў, што 168 краінаў з амаль 180 краін, якія ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворвання на «свіны грып».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант у Беларусі лекары не выявілі ніводнага выпадку захворваньня, выкліканага гэтым вірусам, паведамляе Радыё Свабода.

У Эстоніі зафіксавана 55 выпадкаў, Літве - 40, Латвіі - 21 выпадак захворвання на грып A(H1N1), паведамляе delfi.lt.

У Расіі колькасць захварэлых вырасла да 150 чалавек, у свеце больш за 212 тысяч, з іх 1 717 скончыліся смяротным вынікам. У Аргенціне памерлі 404 чалавек, паведамляюць РІА «Новости».

0
растраляць за паклёп на Беларусь! / Адказаць
14.08.2009 / 12:37
мы пьем беларускае малако - таму і не хварэем, калеч!
0
Янка / Адказаць
14.08.2009 / 12:45
У Расеі насельніцтва ў 100 разоў большае за эстонскае. Просты падлік: 55*100=5500 чалавек мусіць хварэць у Расеі. Далей: 5500/150=36.7 - менавіта ў столькі разоў сыстэма дыягностыкі ў Расеі горшая за эстонскую!
0
Якуб Лапатка / Адказаць
14.08.2009 / 13:03
Гэты сьвіны грып такая ж херня, як і птушыны. І распачата ўся гэтая калатня фармацэўтычнымі кампаніямі, дзеля павелічэньня продажу сваіх вырабаў. А дзеля гэтага яны і арганізавалі рэкламу чарговаму канцу сьвета. Памятаеце, як чакалі ўсясьветнага бардака ды катастрофы ў 2000 годзе з-за неперанастройкі камп'ютараў? А потым аказалася, што ўвесь апакаліпсіс прадракалі і вымусілі рыхтавацца да яго кампаніі, якія вытвараюць праграмныя матэрыялы. Хто зараз памятае пра гэты электронны канец сьвету? А пра птушыны грып? Новые песьні прідумала жізнь (М. Сьвятлоў)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру