Улада

Мінздароўя: Выпадкаў захворвання на грып А/H1N1 у Беларусі не выяўлена

Пра гэта паведаміла БелаПАН галоўны эпідэміёлаг Міністэрства здароўя Іна Карабан, каментуючы словы галоўнага санітарнага ўрача Расіі Генадзя Анішчанкі.

Выпадкаў захворвання на грып А/H1N1 у Беларусі не выяўлена. Пра гэта паведаміла БелаПАН галоўны эпідэміёлаг Міністэрства здароўя Іна Карабан, каментуючы словы галоўнага санітарнага ўрача Расіі Генадзя Анішчанкі, які 13 жніўня заявіў аб тым, што «ў Беларусі не можа не быць свінога грыпу».

Як адзначыў Анішчанка, праблема распаўсюджвання грыпу А/H1N1 стаіць вельмі востра, бо 168 з амаль 180 дзяржаў, якія ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворвання. Што тычыцца тых краін, дзе пакуль не адзначаецца ніводнага выпадку, то, паводле меркавання галоўнага санітарнага ўрача, гаворка ідзе альбо аб дзяржавах, у якіх людзі не выязджаюць за мяжу, альбо аб адсутнасці эфектыўнай дыягностыкі.

Як заявіла галоўны эпідэміёлаг беларускага Міністэрства аховы здароўя, «з дыягностыкай у краіне ўсё нармальна»,

праводзяцца тыя ж лабараторныя даследаванні па выяўленні грыпу, што і ў Расіі. На наяўнасць небяспечнага віруса абследуюцца ўсе хворыя на грып, якія звяртаюцца ў медыцынскія ўстановы. Акрамя таго, у мэтах прадухілення трапляння небяспечнага віруса праводзіцца маніторынг пасажыраў у аэрапортах, а таксама дзяцей, якія прыязджаюць у Беларусь з краін, дзе зарэгістраваны выпадкі грыпу А/H1N1.

У Беларусі праводзяцца тыя ж мерапрыемствы па прадухіленні распаўсюджвання новага віруса, што і ў іншых краінах свету, падкрэсліла Карабан.

Нагадаем, у канцы ліпеня спецыялісты беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пачалі працаваць над стварэннем айчынных тэст‑сістэм для дыягностыкі новага віруса. З гэтай мэтай Беларусь атрымала ўзор віруса грыпу А/Н1N1 з Лондана. Тады галоўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан заявіла, што праца над стварэннем айчынных тэст‑сістэм зойме два‑тры тыдні.

Як паведаміла 14 жніўня БелаПАН вядучы спецыяліст, кіраўнік нацыянальнага цэнтра па грыпе НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Грыбкова, праца па стварэнні айчынных тэст‑сістэм пакуль знаходзіцца на пачатковай стадыі — лонданскі вірус адаптуецца да беларускіх умоў. Паводле яе слоў, даследаванні не могуць ісці хутка: «Вельмі шмат бюракратычных момантаў, якія трэба пераадолець для атрымання выніку». Тэрміны завяршэння працы спецыяліст не назвала.

Паводле звестак сайта Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы і барацьбе з захворваннямі, 12 жніўня агульная колькасць выпадкаў захворвання людзей, выкліканага высокапатагенным вірусам грыпу А/H1N1, у свеце склала 219 тыс. 681, з іх 1 тыс. 882 — са смяротным зыходам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць