Невядомая дзяўчына пакінула ў камеры захоўвання на мінскім вакзале пакет з 8,5 тыс. даляраў і не забрала яго своечасова.

Праз пэўны час яна прыйшла на вакзал і напісала заяву, маўляў, забылася грошы.

Але калі даведалася, што трэба будзе ісці ў міліцыю, паказваць там свае пашпартныя дадзеныя,

адразу ж заяву… з’ела і збегла.

Грошы пайшлі ў дзяржаўны бюджэт, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на газету «Советская Белоруссия».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0