Улада55

Пашыраюцца паўнамоцтвы МУС і КДБ, змяншаюцца — пракуратуры

14 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях удасканальвання заканадаўства ў сферы барацьбы са злачыннасцю.

14 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях удасканальвання заканадаўства ў сферы барацьбы са злачыннасцю.

Лукашэнка лічыць, што размеркаванне паўнамоцтваў па расследаванні тых ці іншых забойстваў патрабуюць істотнай карэкціроўкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Цягам апошняга году былі праведзеныя праверкі КДБ, МУС, пракуратуры. «Яны выявілі шэраг праблем і адначасова вызначылі далейшыя работы па ўдасканальванні гэтых органаў», — зазначыў Лукашэнка.

Найбольш дасталася пракурорскім работнікам. На думку беларускага лідэра, пракурорскія санкцыі вельмі часта не выратоўваюць ад беззаконня, то бок не выконваюць свае функцыі. Лукашэнка зазначыў, што часта пракуроры фармальна падпісваюць санкцыі. А ў сваю чаргу супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў перакладваюць адказнасць наконт абгрунтаванасці аператыўна‑вышуковых і працэсуальных дзеянняў на пракурораў.

Прывёў Лукашэнка і адваротныя прыклады, калі пракуроры наўмысна замаруджвалі падпісванне санкцый ці ўвогуле адмаўляліся іх падпісваць для своечасовага папярэджання злачынства і прыцягненне да адказнасці вінаватага.

Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным унесці змены ў заканадаўства, якія б дазвалялі па карупцыйных злачынствах весці папярэдняе следства тым органам, якія крымінальную справу распачыналі, а не толькі пракуратуры.

Паведамляецца, што норму, якая дае права здзяйсняць аператыўна‑вышуковыя мерапрыемствы, прымяняць рашэнні па меры ўтрымання і здзяйсняць асобныя працэсуальныя дзеянні па пастановах міністра ўнутраных справаў, старшыні КДБ і дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў, падтрымлівалі не ўсе.

«Незразумела, што тут такога надзвычайнага: няўжо кіраўнікі такога высокага ўзроўню менш кампетэнтныя, чым пракурор, які дае санкцыю?», — задаваўся пытаннем Лукашэнка. На ягоны погляд, матывацыя адна — выкананне законнасці.

Лукашэнка выступіў за стварэнне бліжэйшым часам асобнага Следчага камітэту. Ні ў Вадзіма Зайцава, ні ў Анатоля Куляшова ніякіх пярэчанняў адносна павелічэння паўнамоцтваў не было.

Старшыня Канстытуцыйнага суду Пётр Міклашэвіч лічыць, што дадзеныя праекты ніяк не супярэчаць Канстытуцыі, а таксама міжнародным стандартам.

Быў дадзены загад да 1 студзеня 2010 году завяршыць працу над законапраектам, які ўнясе змены ў аператыўна‑вышуковую дзейнасць. Выглядае на тое, што робіцца гэта з прыцэлам на прэзідэнцкія выбары.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць