14.08.2009 / 23:37

З Беларусі выправілі журналістаў, якія здымалі фільм пра зніклых абноўлена 23

Аляксей Малкаў і Юры Бабенка працавалі для тэлеканалу НТВ.

Затрыманыя вечарам 14 жніўня ў Мінску карэспандэнты тэлеканала НТВ ужо знаходзяцца ў Расіі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт мінскага бюро НТВ Віктар Кузьмін.

14 жніўня каля 19 гадзін Ігара Карнея, Аляксея Малкава і Юрыя Бабенку людзі ў цывільным вывелі з іх нумара ў гатэлі Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (IBB), дзе спыніліся журналісты. Гэтыя ж людзі выпісалі Малкава і Бабенку з гатэля. У далейшым іх месцазнаходжанне было невядомае.

Віктар Кузьмін не валодае інфармацыяй, дэпартавалі журналістаў або проста прапанавалі ім пакінуць краіну. »Гэтыя людзі — з іншай рэдакцыі тэлеканала, таму мы з імі практычна не кантактавалі», — зазначыў ён. Тым не менш, Кузьмін выказаў меркаванне, што прэтэнзіі беларускіх уладаў да журналістаў маглі ўзнікнуць праз іх працу ў краіне без акрэдытацыі.

Як паведаміла радыёстанцыі «Эхо Москвы» прэс-сакратар канала Марыя Безбародава, здымачная група праграмы «Надзвычайныя здарэнні і расследаванні» прыехала ў Мінск для здымак дакументальнага расследавання аб зніклых у Беларусі ў розныя гады палітыках і журналістах. Яны збіраліся адзняць інтэрв’ю з жонкамі і сваякамі бясследна зніклых людзей.

* * *

У Мінску знікла здымачная група праграмы «Чрезвычайные происшествия и расследования» расійскага тэлеканала НТВ.

Аляксей Малкаў і Юры Бабенка прыехалі ў Мінск для здымак дакументальнага расследавання пра зніклых у Беларусі апанентаў улады. Былі запланаваныя інтэрв’ю з жонкамі і сваякамі зніклых. Яны ўзялі інтэрв’ю ў жонкі Віктара Ганчара Зінаіды Ганчар, а таксама ў маці Змітра Завадскага Вольгі Рыгораўны.

Як распавёў уласны карэспадэнт НТВ у Беларусі Віктар Кузьмін,

у пятніцу каля 19-й у суправаджэнні людзей у цывільным расіяне пакінулі гатэль Міжнароднага адукацыйнага цэнтра, што па вуліцы Газеты «Правда».

Кузьмін мяркуе, што прычынай магла стаць дзейнасць журналістаў без акрэдытацыі МЗС.

Па стане на 21:30 тэлефон Малкава быў адключаны. У аддзяленні унутраных спраў Маскоўскага раёна Мінска паведамілі, што ніякіх журналістаў ім не дастаўлялі. Дзяжурны пасольства Расіі таксама сказаў, што ніякіх звестак адносна месцазнаходжання Малкава і Бабенкі не мае.

Праваабаронца Гары Паганяйла выказаў думку, што спецслужбы могуць дэпартаваць журналістаў, якія ўзяліся за нязручную і балючую для беларускіх уладаў тэму.

0
Мікола / Адказаць
14.08.2009 / 23:49
Рэд. Дзякуй, паправілі.
0
Кейстут / Адказаць
15.08.2009 / 00:16
Вельмі добра. Расейцы аб'явілі Лукашэнку вайну, масты спалены і наш шлях цяпер толькі на Захад. Жыве Беларусь! P.S. А пятай калоне лепш хавацца ў бульбу. :)
0
Rubon / Адказаць
15.08.2009 / 11:14
Кейстуту Калі выкраданне людзей -- гэта "шлях у Эўропу", тады наш фюрэр зойдзе яшчэ далей. Толькі не ў Эўропу.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру