З пачатку года аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі знізіўся на 3,9%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшае падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў студзені—ліпені адбылося ў машынабудаванні і металаапрацоўцы (на 38,6%) у адносінах да аналагічнага леташняга перыяду, а таксама лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці (на 24,4%).

Паводле звестак Белстата, у шасці з дзевяці галінаў аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся. У прамысловасці будматэрыялаў падзенне склала 6,1%, лёгкай прамысловасці — 11,6%, электраэнергетыцы —12,2%, чорнай металургіі — 4,1%. У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць павялічылася на 32,4%, у харчовай — на 3,4%, у паліўнай — на 13,1%.

Белстат таксама абнародаваў звесткі па падгалінах. Найбольшы прырост прамвытворчасці за сем месяцаў адбыўся ў хімічнай і цукровай прамысловасці (на 42,5%), найбольшае падзенне — у аўтамабільным машынабудаванні (на 42,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?