Рэальны памер прызначанай пенсіі (пенсіі, адкарэктаванай з улікам індэксу спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у ліпені 2009 года ў параўнанні з ліпенем 2008 года паменшыўся на 0,8%, у параўнанні з чэрвенем 2009 года — на 0,4%. Аб гэтым паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У ліпені 2009 года сярэдні памер пенсіі, прызначанай органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, склаў 391 тыс. рублёў (116,7% ад велічыні сярэднедушавага мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і пенсіянераў).

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 409,3 тыс. рублёў, па інваліднасці — 361,4 тыс. рублёў, у сувязі са стратай карміцеля — 244,4 тыс. рублёў, сацыяльнай пенсіі — 182 тыс. рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?