16 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень Ваенна-паветраных сіл. Ён уведзены ўказам прэзідэнта № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і святкуецца ў трэці тыдзень жніўня.

У спадчыну ад Савецкага Саюза Беларусі дасталася магутная авіяцыйная групоўка, якая мела ў сваім складзе знішчальную і бамбардзіровачную авіядывізіі, 10 асобных авіяцыйных палкоў розных родаў авіяцыі.

У канцы 2001 года ваенная авіяцыя Беларусі арганізацыйна ўвайшла ў склад новага віду Узброеных сіл — Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. З утварэннем адзінага віду УС супрацьпаветраная абарона набыла ўдарны складальнік, а баявыя дзеянні ўдарнай авіяцыі — супрацьпаветраны.

Сёння беларуская ваенная авіяцыя складаецца з бамбардзіровачнай, разведвальнай, штурмавой, знішчальнай, транспартнай і авіяцыі непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі, у краіне створана ўласная школа падрыхтоўкі вайсковых лётчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?