Эканоміка Японіі, следам за Францыяй і Нямеччынай, паказала рэальны рост у другім квартале гэтага году, упершыню за апошнія 12 месяцаў. За гэты перыяд унутраны валавы прадукт павялічыўся на 3,9% у гадавым вылічэнні.
Галоўным фактарам росту стала нарошчванне таварных паставак у суседнія краіны Азіі, найперш у Кітай. У выніку японскі экспарт у красавіку — чэрвені прадэманстраваў істотны рост у 6,3%.
У другім квартале вырас і ўзровень спажывання японцаў: на 0,8% у параўнанні з папярэднім кварталам. Гэта звязваюць з эфектыўнымі захадамі ўраду па стымуляцыі спажывання, у прыватнасці, са зніжэннем падаткаў на некаторыя аўтамабілі, а таксама з дзяржаўнымі датацыямі на набыццё электратавараў.
0
0
0
0
0
0