Як паставіліся да заяваў Сяргея Гаўрыліна героі ягоных дзённікавых запісаў? Ці лічаць яны гэта шчырым прызнаннем маладзёна, ці зламыснай інспірацыяй з боку спецслужбаў? Адказваюць гомельскія дэмакратычныя актывісты.

Уладзімір Кацора, Аб’яднаная грамадзянская партыя: «Нічога новага сваім дзённікам Гаўрылін не сказаў. Усё гэта даўно было даўно панапісана на сайтах, якія ён цытуе. Не выключаю, што гэта магло быць зроблена з мэтай разладу ўнутры гомельскай апазіцыі. Пачытайце, маўляў, і Кацора, і Палякоў нейкае дачыненне да КДБ маюць. Тое, што гомельскі КДБ самы адмарожаны, вядома ўсім».

Уладзімір Сякерка, Партыя камуністаў: «Я яго ўжо добра не памятаю. Прыйшоў да нас перад выбарамі. Подпісы збіраў, назіраў. Былі нейкія падазрэнні. Такіх, як ён, шмат было».

Андрусь Цянюта, «Малады фронт»: «Ціхі, спакойны хлопец. У адкрытае супрацьстаянне ён ніколі не ўвязваўся, але раздаваў улёткі, нешта яшчэ рабіў. Быў такім адзіночкам. Зрэшты, ніколі не бачыў, каб яго затрымлівалі. Тым не менш, навіна мяне шакавала».

Зміцер Жалезнічэнка, Партыя БНФ: «Мне здаецца, што ён пра ўсё піша шчыра. Яму проста ўсё гэта надакучыла. Магчыма, ён меў і нейкія іншыя мэты. Напрыклад, атрымаць палітычны прытулак».

Сяргей Сямёнаў, «Гарт»: «Кожны чалавек мае права на памылку. І да гонару некаторыя ўсведамляюць свае памылкі».

Андрэй Толчын, АГП: «Яны закідваюць гэты дзённік з мэтай перасварыць нашу дэмакратычную супольнасць. Гэта вельмі нагадвае выпадак з Міхайлавым. Іх выкарыстоўваюць і выкідваюць. Не бачу тут нічога надзвычайнага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?